Максім Хоміч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Машкетаў Юрый

Пракурор: Сініцкі Фёдар

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні  да Максіма Хоміча, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – камандзіра аддзялення АМАП Ігара Манахава.

Справу вёў суддзя Юры Машкетаў, бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў пракурор Фёдар Сініцкі.

Згодна з абвінавачваннем, Максім Хоміч 20 сакавіка 2021 года з намеру публічнай абразы прадстаўніка ўлады Ігара Манахава пакінуў каментар пад паведамленнем і фотоздымкам супрацоўніка АМАП у тэлеграм-канале “Каратели Беларуси” са словам “Г***о”. Такім чынам, абвінвачаны публічна абразіў прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых паўнамоцстваў, чым здзейсніў злачынства, прадугледжанае арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Падчас спрэчак бакоў пракурор палічыў, што віна абвінавачанага даказаная, і прасіў суд прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыму на тэрмін 8 месяцаў, а грамадзянскі іск – задаволіць.

30 ліпеня 2021 года суд вынес рашэнне пакараць Максіма Хоміча двума гадамі “хатняй хіміі”, а таксама задаволіць грамадзянскі іск па кампенсацыі маральнай шкоды пацярпеламу ў памеры 1500 рублёў.

Пакінуў каментар з адным словам

У судзе Маскоўскага раёна горада Мінска разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да Максіма Хоміча, якога вінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – камандзіра аддзялення АМАП Ігара Манахава.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»