Максім Карабак

Дата нараджэння: 13 лютага 1979

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Справы: Пратэсты Мінск

Карабак Максім Ігаравіч быў асуджаны ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 16 кастрычніка 2024 года справу разгледзела суддзя Шабуня Вікторыя. Асуджаны да "хатняй хіміі".

Праўладны тэлеграм-канал 1 верасня 2024 года паведаміў пра затрыманне мінчука за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. На пакаяльным відэа мужчына кажа, што "выходзіў на праезную частку, каб сфатаграфавацца".

16 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

У Мінску затрымалі мужчыну за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах

Праўладны тэлеграм-канал 1 верасня паведаміў пра затрыманне мінчука за ўдзел у акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года. На пакаяльным відэа мужчына кажа, што "выходзіў на праезную частку, каб сфатаграфавацца".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»