Максім Калінічэнка
Дата нараджэння: 12 снежня 2001
Дата затрымання: 16 жніўня 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Рубахава Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
Максіма Ігаравіча Калінічэнку затрымалі 16 жніўня 2023 года на трое сутак, затым быў вызвалены да суда пад паручальніцтва. Да затрымання працаваў на пуцявой машыннай станцыі №117 "Жлобін-Паўночны".
У судзе Жлобінскага раёна 19 кастрычніка 2023 года суддзя Святлана Рубахава прысудзіла Максіму абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін адзін год і шэсць месяцаў.
10 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Ізноў Жлобін, ізноў “народны” артыкул