Максім Яскевіч

Дата нараджэння: 19 ліпеня 1999

Дата затрымання: 4 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Скуратовіч Ала

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Яскевіч Максім Вітальевіч. Справа разглядалася 22 жніўня 2022 года ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска. Суддзя Ала Скуратовіч прызнала Яскевіча вінаватым па ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), і прыгаварыла яго да 2,5 гадоў "хіміі".

Максім знаходзіўся пад вартай з 4 траўня 2022 года па шасці эпізодах.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»