Максім Ялканаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 30 ліпеня 1991

Дата затрымання: 9 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год і 7 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 29 ліпеня 2022

Суддзя: Салоўскі Сяргей, Бобыраў Вадзім

Пракурор: Курбацкая Ірына

Максім Ялканаў

Максім Ігаравіч Ялканаў — жыхар Рэчыцы. Быў затрыманы на працы 9 сакавіка 2021 года і змешчаны ў гомельскі СІЗА-3.

Яго папрасілі праехаць для гутаркі да следчага, але на волю ён так і не выйшаў. Увечары 10 сакавіка з’явілася інфармацыя МУС пра ягонае затрыманне. У дачыненні да яго завялі крымінальную справу аб арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з адкрытым непадпарадкаваннем прадстаўнікоў улады. Гэтае злачынства прадугледжана ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

18 чэрвеня 2021 года суддзя Сяргей Салоўскі, які разглядаў справу, вынес Максіму Ялканаву прысуд. Ён пастанавіў прызнаць яго вінаватым у арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаныя з яўным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады. Салоўскі прызначыў Ялканаву пакаранне ў выглядзе паўтара года пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.

У лістападзе 2021 г. у судзе Рэчыцкага раёна адбыўся разгляд яшчэ адной справы супраць Максіма паводле ч. 1. арт. 342 КК. Суддзя Вадзім Бобыраў прызнаў палітзняволенага вінаватым і прызначыў яму канчатковы тэрмін зняволення 1 год і 7 месяцаў.

Палітвязень адбываў пакаранне ў ПК № 17.

29 ліпеня 2022 г. Максім выйшаў на волю.

Паўтара года калоніі прысудзілі Максіму Ялканаву з Рэчыцы за тэлефанаванні сябрам і сваякам

У судзе Цэнтральнага раёна 18 чэрвеня скончыўся разгляд крымінальнай справы ў дачыненні да Максіма Ялканава, якога абвінавацілі ў арганізацыі ў Гомелі і Рэчыцы групавых дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак.

Два гады калоніі запрасілі для Максіма Ялканава за размовы па тэлефоне і паездку з сябрамі ў Гомель

У судовых спрэчках, якія адбыліся 14 чэрвеня, намесніца пракурора горада Гомеля Ірына Курбацкая сцвярджала, што віна Максіма Ялканава ў здзяйсненні тых дзеянняў, якія яму інкрымінуюць, даказваецца прызнальнымі паказаннямі самога абвінавачанага, а таксама запісамі тэлефонных размоваў і дэталізацыяй злучэнняў, паказаннямі сведкаў.

"Апаненцікі едуць". У судзе над Максімам Ялканавым з Рэчыцы дапыталі сведкаў

На працягу трох судовых пасяджэнняў праходзіў допыт сведкаў. Усе, каго дапытвалі – сябры Ялканава, якія былі разам з ім 10 жніўня 2020 года.

Жыхара Рэчыцы судзяць за тое, што сабраў знаёмых і паехаў з імі ў Гомель 10 жніўня

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля пачалі судзіць жыхара Рэчыцы Максіма Ялканава. Яго абвінавачваюць ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) па падзеях 10 жніўня.

У Рэчыцы затрымалі ўдзельніка пратэстаў з асяроддзя футбольных заўзятараў

29-гадовага маладзёна абвінавачваюць у арганізацыі групавых дзеянняў, спалучаных з непадпарадкаваннем міліцыянтам.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»