Максім Імхавік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 лютага 2004
Дата затрымання: 12 ліпеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў выхаваўчай калоніі (для непоўнагадовых)
Дата пачатку адбыцця пакарання: 12 ліпеня 2021
Дата вызвалення: 14 красавіка 2024
Суддзя: Шурын Дзмітрый
Справы: Пратэсты Брэст
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Аляксандр Бурнет, член парламента Шатландыі і Камітэта па эканоміцы і справядлівай працы
Максім Вадзімавіч Імхавік — фігурант крымінальнай справы аб масавых беспарадках у Брэсце, распачатай пасля акцый пратэсту ў горадзе з нагоды прэзідэнцкіх выбараў. На момант разгляду справы Максім быў непаўнагадовы.
Яму прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках 10 жніўня 2020 года). Да суда Імхавік зназодзіўся на волі.
12 ліпеня 2021 г. у судзе Ленінскага раёна Брэста Максіма Імхавіка прысудзілі да трох гадоў выхаваўчай калоніі. Яго ўзялі пад варту ў зале суда.
У лістападзе 2022 г. МУС уключыў хлопца ў спіс "экстрэмістаў".
14 красавіка 2024 г. выйшаў на волю з выхаваўчай калоніі № 2.
У Брэсце пачалі судзіць чацвёртую партыю абвінавачаных у масавых беспарадках
29 гадоў калоніі на ўсіх. Вынесеныя прысуды яшчэ васьмі фігурантам справы аб масавых беспарадках у Брэсце