Максім Гуйдо
Дата нараджэння: 14 чэрвеня 1996
Дата затрымання: 21 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Емяльянчанка Вольга
Справы: Пратэсты Мінск
21 лістапада 2022 года падчас заняткаў затрымалі студэнта-медыка Максіма Юр'евіча Гуйдо.
26-гадовы хлопец вучыцца ў Беларускім дзяржаўным медычным каледжы.
Максім паступіў у каледж толькі ў 2022 годзе, да гэтага ён 5 гадоў служыў па кантракце, а потым працаваў у міліцыі. У 2020 годзе звольніўся.
9 сакавіка 2023 года суддзя Емельянчанка Вольга пачала разглядаць крымінальную справу. Яна прысудзіла Максіму 2 гады і 6 месяцаў "хатняй хіміі".
На лаве падсудных былі ажно чатыры чалавекі — Кацярына Амбражэвіч, Максім Гуйдо, Яўген і Аляксандра Кражавы.
7 красавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.