Максім Грэчкаедаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 5 траўня 1980
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 2 гады і 9 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 12 траўня 2024
Суддзя: Брысіна Жанна
Справы: Справа Зельцэра
Максім Сяргеевіч Грэчкаедаў быў затрыманы напрыканцы верасня 2021 года ў межах крымінальнай справы, распачатай пасля забойства ў мінскай кватэры it-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.
Максім быў асуджаны паводле арт. 130 КК (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці), арт. 368 і 367 КК (Абраза і паклёп на прэзідэнта). Справу разглядалі ў Мінскім гарадскім судзе. Суддзя Жанна Брысіна прызначыла яму тры гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Паводле апеляцыі Максіму скарацілі тэрмін на тры месяцы.
У сярэдзіне студзеня 2023 г. стала вядома, што Максіма этапавалі з СІЗА-2 у наваполацкую ПК № 1.
Выйшаў на волю напрыканцы вясны 2024 г.