Максім Ганеста

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса — Незаконны абарот наркатычных сродкаў без мэты збыту

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Суддзя: Хвайніцкая Жанна

Ганеста Максім Андрэевіч быў асуджаны па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), чч. 1 і 2 арт. 328 КК (Незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў). Суд Заводскага раёна г. Мінска ў складзе старшыні суддзі Жанны Хвайніцкай, з удзелам дзяржаўнага абвінаваўцы М. разгледзеў крымінальную справу 31 студзеня 2024 года.

Па ч. 1 арт. 342 КК, ч. 1 арт. 328 КК і ч. 2 арт. 328 КК адпаведна па сукупнасці пакаранняў 1 год, 2 гады і 3,5 гады пазбаўлення волі, канчаткова — 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 50 базавых велічынь, з адбываннем асноўнага пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму .

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»