Максім Галко

Дата затрымання: 23 снежня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Млечка Андрэй

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

 

20 студзеня 2022 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў 28-гадовага Максіма Галко вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Справу разгледзеў суддзя Андрэй Млечка.

Акрамя двух гадоў “хіміі”, Млечка прысудзіў канфіскаваць у яго мабільны тэлефон. Таксама суд задаволіў пазовы васьмі пацярпелых супрацоўніц АМАП аб кампенсацыі маральнай шкоды. Максім Галко мусіць выплаціць на карысць кожнай пацярпелай па 500 рублёў – усяго 4000 рублёў.

Вядома, што Максіма затрымлівалі 23 верасня 2021 года. Ён працаваў на аўтамыйцы. 

За каментар у бок дзевяці супрацоўніц АМАП мінчуку прысудзілі два гады "хіміі"

20 студзеня 2022 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў 28-гадовага Максіма Галко вінаватым паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса. Яго асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у ПУАТ – “хіміі”. Справу разгледзеў суддзя Андрэй Млечка.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»