Максім Фралоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 2 чэрвеня 1986

Дата затрымання: 21 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Паляшчук Вікторыя

Іншыя пазнакі: Памілаванне / амністыя

Справы: Пратэсты Мінск

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Максім Алегавіч Фралоў асуджаны Мінскім гарадскім судом 22 снежня 2022 году паводле ч. 1 арт. 130 (распальванне сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя ці падрыхтоўка да групавых дзеянняў, груба парушаючых грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх), ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса. Прысуд агучыла суддзя Вікторыя Палішчук.

Падрабязнасці справы невядомыя. 

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Выйшаў на волю 3 ліпеня 2024 г.

 

"Не сведчыць пра сур'ёзныя змены ў сітуацыі з правамі чалавека". Праваабаронца "Вясны" каментуе вызваленне палітвязняў

Праваабаронца Павел Сапелка каментуе сітуацыю.

Больш за 15 палітвязняў вызвалілі па амністыі і памілаванні, сярод іх — Рыгор Кастусё

Па інфармацыі "Вясны", частка палітвязняў выйшлі па памілаванні, а не па амністыі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»