Максім Філіпавец
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 16 красавіка 1991
Дата затрымання: 30 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 13 сакавіка 2023
Суддзя: Шылько Алена
Справы: Справа Зельцэра
Максім Генадзьевіч Філіпавец быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Максіму выставілі абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 130 КК (Распальванне варожасці ці варажнечы). У лістападзе 2022 г. Мінскі гарадскі суд прызнаў палітвязня вінаватым і асудзіў да двух гадоў зняволення ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю ўвесну 2023 г.