Максім Дзівак

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Максіма Дзівака абвінавацілі ва ўдзеле ў маршы пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску, чым, на думку следства ён , здзейсніў злачынства, прадугледжанае ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Справу разглядаў суддзя Міхаіл Макарэвіч.

Суд Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка 2022 года вынес прысуд. Суд пастанавіў прызнаць Дзівака вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады (“хатняя хімія”).

Тры гады "хатняй хіміі" прысудзілі жыхару Смалявіцкага раёна за ўдзел у акцыі пратэсту ў 2020 годзе

Суд Партызанскага раёна Мінска 17 кастрычніка вынес прысуд жыхару Смалявіцкага раёна Максіму Дзіваку, абвінаваціўшы яго ва ўдзеле ў маршы пратэсту ў верасні 2020 года ў Мінску.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»