Максім Бабіч

студэнт, непаўнагадовы

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 26 жніўня 2003

Дата затрымання: 19 кастрычніка 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Запаснік Марына

Справы: Пратэсты Мінск

Групы: Студэнты

Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем

Максім Бабіч – студэнт другога курсу Мінскага дзяржаўнага аўтамеханічнага каледжа, непаўнагадовы. Хлопец мае праблемы са здароўем – у яго парок сэрца.

Быў затрыманы 19 кастрычніка, калі ён выходзіў з пад'езда і накіроўваўся на вучобу. У якасці прычыны ягонага затрымання быў названы эпізод з блакаваннем дарогі 13 кастрычніка ў Серабранцы (раён Мінска), на скрыжаванні праспекта Ракасоўскага і вуліцы Пляханава.

Яму прад'явілі абвінавачванні па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Утрымліваецца пад вартай у СІЗА Жодзіна. 

22 снежня 2020 года Максіму Бабічу агучылі прысуд: тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову. Яго вызвалілі з-пад варты ў залі суда.

Вынесеныя прысуды па справе блакавання дарогі ў Серабранцы

Максім Бабіч атрымаў тры гады абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову ("хатняй хіміі")

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»