Максім Аўсяннікаў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата нараджэння: 30 снежня 2001
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 месяцы арышту гаўптвахты вайсковай камендатуры
Від пакарання: арышт
Суддзя: Андрэева Святлана
Справы: Пратэсты Жлобін
6 верасня 2023 года суддзя Жлобінскага раённага суда Святлана Андрэева разгледзела крымінальную справу ваеннаслужачага – 20-гадовага Максіма Аўсяннікава. Яго абвінавацілі ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт 342 Крымінальнага кодэкса).
Максім якраз праходзіць тэрміновую вайсковую службу ў вайскавой частцы ў Барысаве. Прысуд – арышт на тэрмін тры месяцы на гаўптвахце.
29 верасня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Ваеннаслужачых у Жлобіне асудзілі да гаўптвахты за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе