Максім Аўчарэнка

Дата нараджэння: 5 верасня 1998

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341-1 — Прапаганда або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Васілеўскі Сяргей

24-гадоваму жыхару Мар’най Горкі Максіму Уладзіміравічу Аўчарэнку вынеслі прысуд па справе прапаганды і публічнаму дэманстраванню нацыстскай сімволікі і атрыбутыкі (арт. 341-1 Крымінальнага кодэкса).

Суд Пухавіцкага раёна 15 сакавіка 2023 года прызнаў Максіма вінаватым і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін два гады. Справу разглядаў суддзя Сяргей Васілеўскі.

Тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

"Неаднаразова дэманстраваў нацысцкую сімволіку..." у дачыненні да расійскіх вайкоўцаў

Суд Пухавіцкага раёна 15 сакавіка 2023 года вынес прысуд 24-гадоваму жыхару Мар’най Горкі Максіму Аўчарэнку па справе прапаганды і публічнаму дэманстраванню нацыстскай сімволікі і атрыбутыкі (арт. 341-1 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»