Максім Антановіч

Дата нараджэння: 15 траўня 2002

Дата затрымання: 27 красавіка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 4 траўня 2023

Суддзя: Гурын Руслан

Пракурор: Гарошка Віктар

23 чэрвеня 2022 года, у судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд 20-гадоваму Максіму Ігаравічу Антановічу. Суддзя Руслан Гурын прызнаў яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі) і вынес вырак: год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Для вынясення рашэння яму спатрэбілася шэсць хвілін. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў намеснік пракурора Віктар Гарошка.

Утрымліваўся ў гродзенскім СІЗА.

4 траўня 2023 г. стала вядома, што Антановіч цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю.

20-гадовага хлопца асудзілі да года калоніі за каментар у бок Лукашэнкі амаль двухгадовай даўнасці

Сёння, 23 чэрвеня 2022 года, у судзе Ленінскага раёна Гродна вынесены прысуд 20-гадоваму Максіму Антановічу. Суддзя Руслан Гурын прызнаў яго вінаватым паводле арт. 368 Крымінальнага кодэкса і вынес вырак: год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Для вынясення рашэння яму спатрэбілася шэсць хвілін. Бок дзяржабвінавачання падтрымаў намеснік пракурора Віктар Гарошка.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»