Мацвей Будніцкі

Былы палітвязень (прызнаны постфактум)

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Кулік Анастасія, Ляйкоўская Анастасія

Пракурор: Зубко Іна

Іншыя пазнакі: Завочныя суды

Справы: Пратэсты Мінск

Мацвей Генадзевіч Будніцкі — студэнт трэцяга курса Мінскага коледжу прадпрымальніцтва, працуе экспедытарам. Падчас папярэдняга следства не знаходзіўся пад вартай.

Трэцяга траўня 2021 года суд Першамайскага раёну Мінска вынес яму прысуд. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі": менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор. Пазоў на карысць "Мінсктранса" (каля 18 тысяч рублёў) вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць. Справу разгледзела суддзя Настасся Кулік, пракурор — Зубко. Адвакат — Захар Ладуцька

Мацвей з'ехаў з Беларусі.

Згодна з раскладам судоў, справа аб замене абмежавання волі на пазбаўленне волі ў калоніі разглядалася завочна 2 снежня 2024 г. у судзе Першамайскага раёна Мінска. Суддзя Анастасія Ляўкоўская.

Мінск: да двух гадоў "хіміі" асудзілі хлопца, які выйшаў на дарогу і "дзейнічаў з выкарыстаннем рупара"

Трэцяга траўня суд Першамайскага раёну Мінска вынес прысуд 18-гадоваму Мацвею Будніцкаму. Яго прызналі вінаватым паводле артыкула 342 Крымінальнага кодэксу і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — "хіміі": менавіта такое пакаранне і прасіў пракурор. Пазоў на карысць "Мінсктранса" (каля 18 тысяч рублёў) вылучаны ў асобную грамадзянскую вытворчасць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»