Людміла Кірыленка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 20 лютага 1986
Дата затрымання: 19 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 траўня 2023
Суддзя: Ерафееў Яўген
Групы: Бізнесмены
Справы: Пратэсты Жлобін
Людміла Дзмітрыеўна Кірыленка — прадпрымальніца з Рагачова, мае дваіх дзяцей. Была затрымана 19 студзеня 2022 года па крымінальнай справе, распачатай пасля акцый пратэсту ў Жлобіне ў жніўні 2020 года. У жанчыны дома правялі ператрус, адвезлі ў СК Жлобіна на допыт, а затым змясцілі ў ізалятар.
Праз некалькі дзён яе перавялі ў гомельскі СІЗА і прад'явілі абвінавачванне па арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
22 красавіка 2022 года суд Жлобінскага раёна пастанавіў пакараць жанчыну пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму тэрмінам на паўтара года.
У жніўні 2022 г. палітзняволеную перавялі з СІЗА-3 у гомельскую калонію № 4.
15 траўня 2023 г. палітзняволеная выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Палітзняволеную са Жлобіна пакаралі калоніяй за ўдзел у акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года