Людміла Абразоўская
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 7 сакавіка 1974
Дата затрымання: 6 верасня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Ачалава Анастасія
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Рабочыя
Людміла Георгіеўна Абразоўская — супрацоўніца МТЗ, якая працавала там амаль 23 гады. Яна была затрыманая 6 верасня 2022 года на працоўным месцы за тое, што ў 2020 годзе ўдзельнічала ў маршы работнікаў МТЗ.
Жанчыну абвінавацілі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
У судзе Ленінскага раёна Мінска Людміле 21 лістапада быў вынесены прысуд. Суддзя Анастасія Ачалава прызнала яе вінаватай ва ўдзеле ў Маршы 14 жніўня 2020 года і прысудзіла два з паловай гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Людмілу вызвалілі ў зале суда.