Людміла Самак
Былая палітзняволеная
Дата затрымання: 3 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023
Суддзя: Петрусевіч Вадзім
Пракурор: Жук Юлія
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем
Людміла Васільеўна Самак — жыхарка Крупскага раёна, яна хворая на сухоты, мае хранічны алкагалізм і некалькі судзімасцей.
У дзень затрымання 19 верасня 2021 года яна ехала ў інфекцыйную бальніцу, каб лячыцца ад сухотаў. На чыгуначным вакзале ў Маладзечне жанчына сядзела на лаўцы і ўжывала алкаголь, калі да яе падышлі супрацоўнікі міліцыі. Пры іх яна пачала крычаць, што Лукашэнка "казёл, плаціць сваім міліцыянтам, якія нічога не робяць". Таксама Самак ўжывала лаянку. Гэта запісалі прыборы відэафіксацыі, якімі карыстаюцца супрацоўнікі міліцыі.
3 лістапада 2022 года ёй прысудзілі год пазбаўлення волі за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэксу).
Адбывала пакаранне ў папраўчай калоніі № 4.
Па падліках праваабаронцаў вызвалена па заканчэнні тэрміну пакарання ў кастрычніку 2023 г.
Хворую на сухоты жанчыну асудзілі на год калоніі: яна назвала Лукашэнку "казлом"