Людміла Лапаціна

Дата нараджэння: 23 верасня 1983

Дата затрымання: 23 сакавіка 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Шабуня Вікторыя

Лапаціна Людміла Паўлаўна была асуджаная судом Цэнтральнага раёна горада Мінска 12 чэрвеня 2023 года. Справу разглядала паводле ч. 1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) суддзя Вікторыя Шабуня.

3 сакавіка 2023 года супрацоўнікамі КДБ па справе дыверсіі ў Мачулішчах быў затрыманы Максім Лапацін. Мужчыну трымаюць у СІЗА КДБ. Пра Лапаціна ў сваім фільме па БТ узгадвалі прапагандысты.

23 сакавіка 2023 года затрымалі і жонку Максіма — Людмілу. І Максіму, і Людміле спачатку быў інкрымінаваны арт. 289 КК — «Тэрарызм».

У сужэнцаў двое непаўналетніх дзяцей.

15 верасня 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

"Украінскі дыверсант", айцішнік, супрацоўнік аблвыканкама: на дзяржТВ распавялі пра гучныя затрыманні

Пасля дыверсіі ў Мачулішчах 26 лютага па Беларусі пракацілася хваля затрыманняў, якую сілавікі называюць "зачысткай".

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»