Людміла Коган
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 24 лістапада 1954
Дата затрымання: 21 снежня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Клышпач Іна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне
Справы: Пратэсты Брэст
Людмілу Мікалаеўну Коган затрымалі 24 лістапада 2022 года і абвінавацілі паводле арт. 341 Крымінальнага кодэкса за надпісы "Нет войне" і "Жыве Беларусь" на прыпынку грамадскага транспарту. Да суду яе змясцілі пад хатні арышт.
Справу пенсіянеркі разглядалі 21 і 22 лютага 2023 года ў судзе Маскоўскага раёну ў Брэсце. Суддзя Інна Клышпач прызнала Людмілу Коган вінаватай і прызначыла ёй у якасці пакарання адзін год абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
Пасля абвяшчэння прысуду з жанчыны знялі хатні арышт.
Пенсіянерку судзілі за надпісы "Нет войне" і "Жыве Беларусь"
Надпісы былі зроблены чырвоным фламастарам на аўтобусным прыпынку.