Людміла Карабанюк

Дата нараджэння: 31 студзеня 1974

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Рубашэўская Людміла

Пракурор: Шарко Алена

Справы: Справа карагодаў

Людміла Міхайлаўна Карабанюк - фігурантка "справы карагодаў".

Пасля "Марша герояў" 13 верасня ў Брэсце супраць пратэстоўцаў, якія спявалі і танчылі ў карагодах, узбудзілі крымінальную справа па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Фігурантамі крымінальнай так званай "справы карагодаў" сталі дзясяткі людзей. Ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Следчыя, пракуроры і суды працуюць "дзясяткамі": крымінальныя справы размеркавалі па дзесяць чалавек. 

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

З улікам дадзенага прысуду, па стане на 4 траўня 2022 года ў рамках "карагоднай" справы асуджаныя ўжо 127 чалавек.

Агулам ім прысудзілі:

- 119 гадоў «хатняй хіміі»;
- 90,5 года «хіміі»;
- 13 гадоў і 8 месяцы калоніі.

Людмілу Карабанюк таксама прызналі вінаватай паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Згодна з абвінавачаннем, яна пакінула зневажальны каментар пра генерал-маёра Вадзіма Дзенісенка, якога ў адным з тэлеграм-каналаў яна назвала "алкашом". 

11 фігурантам "справы карагодаў" вынеслі прысуды

4 траўня 2022 года ў судзе Жабінкі і Жабінкаўскага раёна вынесеныя прысуды яшчэ 11 абвінавачаным па "справе карагодаў". Суддзя Людміла Рубашэўская падтрымала прапанову пракуроркі Алены Шарко, якая запрасіла для іх тэрміны тыдзень таму, 27 красавіка. Зняволеным агучылі наступныя прысуды:

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»