Людміла Царану

Дата нараджэння: 17 траўня 1966

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Жытко Ігар

Пракурор: Манец Вераніка

Людмілу Уладзіміраўну Царану абвінавацілі паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса - "Паклёп".

Прысуд быў агучаны 6 траўня 2021 года ў судзе Пружанскага раёна. Людмілу Царану асудзілі на 1,5 гады "хатняй хіміі". Абвінавачаная павінна выплаціць і кампенсацыю маральнай шкоды пацярпеламу міліцыянту Сяргею Уроднічу ў памеры 1000 рублёў. Справу вёў суддзя Ігар Жытко. Бок дзяржаўнага абвінавачвання прадстаўляла памочніца пракурора Вераніка Манец.

У пачатку студзеня 2023 года скончыўся тэрмін "хатняй хіміі".

Пасля адбыцця тэрміну пераслед і ціск на актывістку не спыніўся — яе ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў», што стала апошнім довадам на карысць эвакуацыі.

Людміла з'ехала з Беларусі.

Людмілу Царану асудзілі на 1,5 года "хатняй хіміі" за рэпост аб участковым у тэлеграме

У судзе Пружанскага раёна разглядаецца крымінальная справа супраць Людмілы Царану паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса - "Паклёп".

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»