Людміла Бажок
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 10 кастрычніка 1959
Дата затрымання: 26 лістапада 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Шчэрба Юльяна
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Справы: Пратэсты Мінск
Людміла Анатольеўна Бажок — пенсіянерка з Мінска. Была затрыманая 26 лістапада 2022 года за ўдзел у акцыях пратэсту. Вядома, што жанчыне патрэбная дапамога і падтрымка. Спачатку яе затрымалі на 11 сутак, потым прад'явілі абвінавачанне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Справу палітзняволенай разглядалі ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Суддзя Юльяна Шчэрба 16 сакавіка 2023 г. прысудзіла Людміле два гады абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ. Жанчыну вызвалілі ў зале суда.
7 красавіка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.