Людміла Барэйка

Спецыяльная вытворчасць

Дата нараджэння: 12 сакавіка 1962

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Тарасевіч Андрэй

Іншыя пазнакі: Завочныя суды, Памілаванне / амністыя

Супраць 62-гадовай жанчыны з Глыбокага, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан», распачалі спецвытворчасць.

Барэйка Людміла Міхайлаўна з'ехала за мяжу, але была завочна асуджаная ў судзе Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці паводле арт. 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп). Справу 8 траўня 2024 года разгледзеў суддзя Тарасевіч Андрэй. Прысуд - 2 гады калоніі.

24 траўня 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

9 кастрычніка 2024 года ў Віцебскім абласным судзе разгледзелі апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Ларына Людміла Станіславаўна. Паводле рашэння Людмілу "вызвалілі па амністыі" згодна з абзацам 5 арт. 1 закона РБ ад 07.12.2022 № 220-3 "Об амнистии в связи с Днем народного единства". 

Аўтарку лозунга "Стоп таракан" адразу асудзілі завочна, а потым вызвалілі па амністыі

У сакавіку Следчы камітэт пачаў спецвытворчасць супраць пенсіянеркі з Глыбокага Людмілы Барэйкі. 8 траўня суд Глыбоцкага раёна завочна прызначыў ёй два гады зняволення паводле артыкула 188 Крымінальнага кодэкса (паклёп). Як піша "Віцебская Вясна", 9 кастрычніка Віцебскі абласны суд "вызваліў" Людмілу па амністыі і зняў судзімасць.

Чарговая спецвытворчасць распачата супраць 62-гадовай жанчыны

Супраць 62-гадовай жанчыны з Глыбокага, якая прыдумала лозунг «Стоп таракан», распачалі спецвытворчасць — яе збіраюцца судзіць завочна.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»