Людміла Бойко

Дата нараджэння: 16 ліпеня 1964

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Мельнік Яўгенія

Бойко Людміла Віктараўна асуджана судом Пінскага раёна і г. Пінска Брэсцкай вобласці па арт. 369 Крымінальнага кодэкса.

Згодна з абвінавачваннем, жанчына 25 жніўня 2020 года размясціла каментар пад пастом пра Віктара Турчыновіча, нам. начальніка Кобрынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні. Гэты каментар дзяржабвінавачанне расцаніла як "абразу прадстаўніка ўлады".

Была ўнесеная ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»