Любоў Кахновіч

Дата нараджэння: 17 снежня 1956

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Лубнік Вольга

Кахновіч Любоў Сяргееўна - жыхарка Пінска. 11 і 12 студзеня 2022 года ў пінскім судзе разглядалася крымінальная справа ў адносінах да жанчыны. Яе абвінавацілі ў тым, што 26 траўня 2020 года ў сацсетцы "Аднакласнікі" яна напісала каментар пад публікацыяй пра бабруйскага міліцыянта Андрэя Комара. Каментар палічылі публічнай абразай міліцыянта і асудзілі жанчыну па арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Знявага прадстаўніка ўлады)
Суддзя Вольга Лубнік вынесла прысуд: 1 год 6 месяцаў “хатняй хіміі” і 500 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды Комару.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»