Любоў Арбузава

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Стрэльчанка Анатоль

Любоў Арбузаву абвінавацілі у здзяйсненні злачынства па арт. 391 КК РБ “Абраза суддзі або народнага засядальніка”.

Справу разглядаў суддзя Анатоль Стрэльчанка.

Інфармацыі з залы суда ў праваабаронцаў амаль няма, бо суд праходзіў у закрытым фармаце.

14 сакавіка суд Мазырскага раёна прызнаў Любоў Арбузаву вінаватай у здзяйсненні злачынства па арт. 391 КК "Абраза суддзі або народнага засядальніка" і прызначыў ёй пакаранне ў выглядзе 1,5 год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Таксама суд пастанавіў канфіскаваць у абвінавачанай мабільны тэлефон як сродак здзяйснення злачынства.

Мазыранку асудзілі на 1,5 гады “хатняй хіміі” за абразлівы каментар у адрас суддзі

Праваабаронцам стала вядома пра вынікі судовага пасяджэння па справе Любові Арбузавай, якую абвінавачаць у здзяйсненні злачынства па арт. 391 КК РБ “Абраза суддзі або народнага засядальніка”.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»