Лізавета Макрыдзіна

Дата нараджэння: 14 красавіка 1999

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Пазняк Уладзімір

Групы: IT-спецыялісты

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Справы: Пратэсты Гродна

Макрыдзіна Лізавета Паўлаўна была асуджана ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Гродна паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 23 і 24 ліпеня 2024 года справу разгледзеў суддзя Пазняк Уладзімір.

1 кастрычніка 2024 года ў Гродзенскім абласным судзе разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Козел Аляксандр Баляслававіч.

Лизавета родам з Гродна, скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «камп'ютарная бяспека». Ужо пасля другога курса яна пайшла працаваць праграмісткай у кампанію SENLA, але пасля перавучылася на бізнэс-аналітыка. Нядаўна дзяўчына пераехала ў Польшчу, імаверна, пасля вайны. Лізавету затрымалі пасля таго, як яна вярнулася ў Беларусь. У профілі Linkedin яна апошні раз нешта лайкала тры месяцы таму, піша «Наша Ніва». 

11 кастрычніка 2024 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Айцішніца з Гродна вярнулася дадому з Польшчы. Яе затрымалі і будуць судзіць

Лізавеце Макрыдзінай пагражае да трох гадоў калоніі.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»