Лізавета Кляніцкая
Дата нараджэння: 4 красавіка 1995
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: невядомы
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Кляніцкі Дзмітрый Ігаравіч і Кляніцкая Лізавета Сяргееўна асуджаныя 22 верасня 2023 года судом Партызанскага раёна г. Мінска па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.
22 верасня 2023 года ў судзе Партызанскага раёну адразу чатырох людзей асудзілі паводле арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Прысуд агучыў суддзя Міхаіл Макарэвіч.
Вядома, што Кляніцкія былі пад вартай да вынясення прысуду. Іх вызвалілі ў зале суда.
13 кастрычніка 2023 года была ўнесена ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.