Лізавета Юшкевіч
Дата нараджэння: 13 лютага 2001
Дата затрымання: 1 лістапада 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Лізавета Дзмітрыеўна Юшкевіч была затрымана 1 лістапада 2021 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 Крымінальнага кодэксу), і змешчаная ў СІЗА-1.
4 сакавіка 2022 Лізавету прызналі вінаватай і прызначылі 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Была пададзеная апеляцыйная скарга.