Лілія Уласава
Сябра Прэзідыума Каардынацыйнага савета, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 26 траўня 1953
Дата затрымання: 31 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 243 Крымінальнага кодэкса — Ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў
Дата вызвалення: 23 кастрычніка 2020
Лілія Уласава — сябра Прэзідыума Каардынацыйнага савета, вядомая юрыстка і міжнародная медыятарка, партнёрка і дырэктарка юрыдычнай кампаніі "Уласава, Міхель і партнёры".
Была затрыманая 31 жніўня 2020 г. супрацоўнікамі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.
Супраць Ліліі Уласавай была ўзбуджаная крымінальная справа па ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад падаткаабкладання).
Трэба адзначыць, што з моманту стварэння Каардынацыйнага савета і абрання ім Прэзідыума іх сябры падвяргаюцца жорсткаму ціску з боку ўладаў Беларусі. Генеральнай пракуратурай па факце стварэння і дзейнасці КР была ўзбуджаная крымінальная справа па арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь), у рамках якой адбываліся актыўныя выклікі на допыты як членаў Прэзідыума, так і членаў Каардынацыйнага савета.
Лілія Уласава ўтрымлівалася пад вартай у СІЗА-1 г. Мінска. 19 кастрычніка мера стрымання была змененая на хатні арышт. 23 кастрычніка хатні арышт быў скасаваны.