Лідзія Новік
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 14 студзеня 1993
Дата затрымання: 3 студзеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Каляда Алег
Справы: Пратэсты Мінск
Лідзія Андрэеўна Новік была затрыманая 3 студзеня 2022 года ў межах крымінальнай справы аб групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу).
Лідзіі прад'явілі абвінавачванне, да суда яна знаходзілася ў СІЗА-1.
11 красавіка 2022 адбыўся разгляд справы, у выніку якога суддзя Алег Каляда прызнаў Лідзію вінаватай і пакараў яе трыма гадамі абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Дзяўчына была вызваленая да накіравання ў ПУАТ.
У вымушанай эміграцыі.
Мінчанку асудзілі да 3 гадоў «хіміі» за ўдзел у самым вялікім Маршы ў гісторыі Беларусі