Лідзія Коршун
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 1 ліпеня 1994
Дата затрымання: 27 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Грынкевіч Іван
Групы: Адміністратары ТГ-каналаў
Лідзія Коршун - мадэратарка тэлеграм-канала "Жодзіна для жыцця".
Лідзію затрымалі 27 сакавіка 2021 года прама з дома, дзе яна знаходзілася з паўтарагадовым дзіцём. Яе абвінавачваюць у каардынацыі "дваровых" пратэстных рухаў, у закліку да актыўных дзеянняў і ў абразу супрацоўнікаў міліцыі.
У дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу (Арганізацыя альбо актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па арт. 369 КК (Абраза прадстаўніка ўлады).
У судзе горада Жодзіна 7 ліпеня 2021 года асудзілі мадэратарку чата "Жодзіна для жыцця" Лідзію Коршун. На падставе ч. 1 арт. 342 і арт. 369 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ёй прызначана пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу.
Вынесены прысуд мадэратарцы чата "Жодзіна для жыцця" Лідзіі Коршун