Лідзія Іванова (Гармаш)
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Дата затрымання: 5 ліпеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Макарэвіч Міхаіл
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Святары і вернікі
2 гады «хіміі» прысудзіў суд 29 верасня 2022 года евангельскай хрысціянцы
Лідзія Іванова (Гармаш) - евангельская верніца, служка і жонка аднаго з пастараў мінскай евангельскай царквы «Новы запавет», была затрымана 5 ліпеня 2022 года разам са сваім мужам Філіпам Івановым. Філіпа пасля затрымання выпусцілі, а Лідзія была ўзятая пад варту па крымінальнай справе па арт. 342 Крымінальнага кодэкса РБ за падзеі 2020 года.
Яна знаходзілася ў СІЗА-1 (на "Валадарцы").
Стала вядома, што суд, які прайшоў сёння, даў ёй 2 гады «хіміі», з улікам адбытага тэрміна ў СІЗА ёй застаецца 1,5 года «хіміі».
У вымушанай эміграцыі.