Леў Іўчын

Дата нараджэння: 10 жніўня 2003

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Палякова Вікторыя

Іншыя пазнакі: Затрыманне пасля вяртання ў Беларусь

Леў Валер'евіч Іўчын доўгі час хаваўся ў Расіі. Летам 2024 году ён вярнуўся ў Беларусь, дзе яго і затрымалі. Па тым жа артыкуле раней асудзілі бацьку Льва, палітзняволенага Валерыя Іўчына.

Магілёўца асудзілі за ўдзел у акцыях пратэсту. У выніку 20 верасня 2024 году Льву прызначылі два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"), а таксама штраф 30 базавых велічыняў.

19 лістапада 2024 года Магілёўскі абласны суд разгледзіць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Каралеў Сяргей Аляксеевіч.

29 лістапада 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Маладога магілёўца па вяртанні з Расіі асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2 гады "хатняй хіміі"

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 20 верасня 2024 года разглядалі крымінальную справу супраць Льва Іўчына паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Працэс вяла суддзя Вікторыя Палякова.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»