Леон Салдаценка
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Андрэева Святлана
Іншыя пазнакі: Затрыманыя непоўнагадовымі
Справы: Пратэсты Жлобін
Леон Бенаравіч Салдаценка быў асуджаны за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным ўдзеле ў іх (ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса). Хлопец непаўнагадовы.
Судовы працэс праходзіў у выязным пасяджэнні ў будынку мясцовага РАУСа.
Суд Жлобінскага раёна 1 лютага 2023 года прызначыў Салдаценку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Справу разглядала суддзя Святлана Андрэева.
У Жлобіне асудзілі непаўнагадовага за ўдзел у жнівеньскай акцыі пратэсту ў 2020 годзе