Леанід Уласюк

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 6 сакавіка 1961

Дата затрымання: 8 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023

Суддзя: Смірнова Вольга

Пракурор: Міховіч Фёдар

Леаніда Маркавіча Уласюка (1961 г. н.) асудзілі паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса (Абраза Лукашэнкі).

У судзе Маларыцкага раёна 13 лютага 2023 года суддзя Вольга Смірнова прызначыла Леаніду адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Фёдар Міховіч.

Як паведамляла “Берасцейская вясна”, мужчына з 8 снежня 2022 года знаходзіўся пад вартай. Вядома, што падчас вобшуку ў яго забралі бела-чырвона-белы сцяг, які фігураваў у матэрыялах справы.

Утрымліваўся ў СІЗА-7, пасля адбыў тэрмін у папраўчай калоніі № 3

Вызвалены ў кастрычніку 2023 г. па сканчэнні тэрміну пакарання. 

61-гадовага мужчыну асудзілі на год калоніі за каментар пра Лукашэнку

У судзе Маларыцкага раёна 13 лютага асудзілі Леаніда Уласюка паводле ч. 1 арт. 368 (Абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Вольга Смірнова прызначыла Леаніду адзін год пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Дзяржабвінавачванне падтрымаў пракурор Фёдар Міховіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»