Леанід Макранчук
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Карсюк Дзмітрый
Пракурор: Цвяткоў Арцём
Справы: Пратэсты Мінск
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
У судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска 6 жніўня 2021 года разглядзелі крымінальную справу ў дачыненні да 43-гадовага шматдзетнага бацькі Леаніда Фёдаравіча Макранчука, якога вінавацілі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушалі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 КК) 20 верасня 2021 года.
Справу вёў суддзя Дзмітрый Карсюк, бок дзяржабвінавачвання падтрымліваў пракурор Арцём Цвяткоў.
Пасля перапынку суддзя Дзмітрый Карсюк агалосіў прысуд, паводле якога Леанід Макранчук быў прызнаны вінаватым і пакараны трыма гадамі абмежаванні волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
29 лістапада 2021 года ў судзе Фрунзенскага раёна горада Мінска суддзя Мігурскі Аляксей разгледзеў пазоў КУП "Мінсктранс" аб пакрыцці матэрыяльнай шкоды.
За фотаздымак на фоне пратэстоўцаў Леаніда Макранчука асудзілі на тры гады “хіміі”