Леанід Кніга

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Касцюк Таццяна

Леаніда Кнігу асудзілі паводле арт. 369 КК РБ (абраза прадстаўніка ўлады). Ён былы работнік Мінскага трактарнага завода. Абодва бацькі Леаніда Кнігі, як паведаміў ён на судзе, маюць інваліднасць - ім рэгулярна патрэбна яго дапамога. Сам Леанід праходзіць складаную рэабілітацыю пасля траўмы, якая значна паўплывала на яго стан здароўя.

Справу разглядала суддзя Таццяна Касцюк.

Суд Ленінскага раёна Магілёва 6 снежня вынес прысуд. Па выніках працэсу суддзя Таццяна Касцюк прысудзіла Леаніда Кнігу да 2 гадоў "хатняй хіміі" і кампенсацыі маральнай шкоды ў суме 1000 рублёў аднаму з пацярпелых.

За каментары пра двух амапаўцаў - два гады “хатняй хіміі"

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»