Леанід Кавалёў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
Вынік суда: 6 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Дзябой Дзмітрый
Пракурор: Фартушняк Яўген
Месца зняволення: ПК № 22
Справы: Пратэсты Гомель
Паводле версіі следства, Леанід Кавалёў вырабіў два "кактэйлі Молатава", перавёз іх у цэнтр горада і схаваў у адным з двароў. Увечары 10 жніўня ён прыехаў у раён правядзення пратэстных мітынгаў, дзе знайшоў выканаўцаў свайго злачыннага плана — 25-гадовага жыхара Добруша Дзмітрыя Карнеева і 16-гадовага Мікіту Залатарова. Мужчына перадаў новым знаёмым "кактэйлі Молатава" для таго, каб яны падпалілі сцяну якога-небудзь дома, а затым стаў пераконваць іх здзейсніць больш радыкальныя дзеянні — падпаліць гарадскі аўтобус ці аўтазак. На шляху маладыя людзі сустрэлі вайскоўцаў вайсковай часткі 5525 і кінулі "кактэйлі" ў іх бок. Шкляная бутэлька ўпала каля вайскоўцаў і разбілася аб асфальт. Карнееў і Залатароў ўцяклі — іх затрымалі пазней. А Кавалёва ў гэты ж вечар.
Леанід Кавалёў асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
- 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў);
- 295-3 (незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў, паразлівае дзеянне якіх заснавана на выкарыстанні гаручых рэчываў);
- 172 (уцягванне непаўналетняга ў здзяйсненне злачынства).
У Гомелі вынеслі суровыя прысуды па справе аб "кактэйлях Молатава"
Што адбываецца на судзе па справе Гомельскай тройкі?