Леанід Герасімлюк
Дата нараджэння: 9 кастрычніка 1991
Дата затрымання: 25 лютага 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Яўхута Уладзімір
Пракурор: Клішына Анжаліка
Месца зняволення: ПК № 2
Заява аб прызнанні палітвязнем

Леанід Сяргеевіч Герасімлюк — жыхар Гродна, асуджаны паводле часткі 3 артыкула 361 Крымінальнага кодэксу (Дзеянні, накіраваныя на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы). А менавіта — у публічных закліках да гвалту і здзяйснення актаў тэрарызму, размешчаных нібыта ім у кастрычніку-лістападзе 2020 года ў адным з публічных Telegram-чатаў.
Леаніда Герасімлюка затрымалі 25 лютага 2021 і змясцілі ў СІЗА гродзенскай турмы. Сваёй віны ён не прызнаў.
У жніўні Леаніда асудзілі да 3 гадоў і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.
У сярэдзіне студзеня 2022 стала вядома аб пераводзе Леаніда з Турмы № 1 у ПК № 2.
28 чэрвеня 2022 г. КДБ унёс Леаніда ў спіс асобаў, "датычных да тэрарыстычнай дзейнасці".
![]()
"Ці будзе матылёк жыць?": у Гродне вынеслі прысуд за заклікі да тэрарызму
![]()
“Віну не прызнаю, ад далейшых паказанняў адмаўляюся": у Гродне працягваецца суд за заклікі да гвалту і тэрарызму
Да дзесяці год пазбаўлення волі. Гарадзенца судзяць за заклікі да гвалту і тэрарызму