Леанід Чырыкаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 24 лютага 1998
Дата затрымання: 24 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 1 студзеня 2023
Суддзя: Лукашэвіч Дзмітрый
Пракурор: Малікава Марыя Мікалаеўна
Іншыя пазнакі: Замежныя грамадзяне
Справы: Пратэсты Мінск
Чырыкаў Леанід Пятровіч 24 лютага 1998 года нараджэння, ураджэнец горада Вілейка Мінскай вобласці, грамадзянін Расійскай Федэрацыі. Які працуе машыністам абходчыкам у РУП "Мінскэнерга" Мінская ЦЭЦ №3". Затрыманы быў з 24 жніўня 2021 па 1 верасня 2021. Пад вартай утрымліваецца з 1 верасня 2021 года па цяперашні час.
Суд прыйшоў да высновы аб тым, што віна абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 342 КК РБ (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) устаноўлена і даказана. Суд прызнаў яго вінаватымі ў актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, і прызначыў Чырыкаву Леаніду пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год і 6 месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
1 студзеня 2023 г. Леанід выйшаў на волю з ПК № 3, цалкам адбыўшы тэрмін.