Леанід Церабей

Палітвязень

Дата нараджэння: 4 жніўня 1985

Дата затрымання: 9 чэрвеня 2024

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 370 Крымінальнага кодэкса — Здзек з дзяржаўных сімвалаў
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Суддзя: Рачынскі Мікалай

Месца зняволення: Турма № 1

У спісе «тэрарыстаў» (грашовыя пераводы забароненыя)

Леанід Іванавіч Церабей быў затрыманы разам з жонкай Антанінай у чэрвені 2024 году. Вядома, што ў іх ёсць дзіцёнак. Праўладныя каналы таксама сцвярджалі, што жонцы, верагодна, вынесуць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, а "вось галава сямейства пасядзіць".

Цяпер іх абодвух судзяць у Гродзенскім абласным судзе паводле пяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу за абразу Лукашэнкі (арт. 368 КК), удзел у мірным сходзе (арт. 342 КК), распальванне сацыяльнай варожасці (арт. 130 КК), паклёп на Лукашэнку (арт. 367 КК) і здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 370 КК). Справу разглядае суддзя Мікалай Рачынскі.

У выніку Антаніне прызначылі паводле ч. 1 арт. 342 КК два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі"). Леаніду прызначылі па шэрагу крымінальных артыкулаў тры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Сямейную пару ў Гродне асудзілі па 5 крымінальных артыкулах

У Гродзенскім абласным судзе 24 лютага 2025 году разглядалі крымінальную справу супраць Леаніда і Антаніны Церабей паводле пяці крымінальных артыкулаў: ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), ч. 1 арт. 342 (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак), ч. 1 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку), арт. 370 (здзек з дзяржаўных сімвалаў). Працэс вёў суддзя Мікалай Чачынскі.

Сям’ю судзяць паводле пяці палітычных артыкулаў

Сёння ў Гродзенскім абласным судзе працягваецца разгляд справы мужа і жонкі Леаніда і Антаніны Церабей.

У Гродне за ўдзел у пратэстах затрымалі сямейную пару

Тэлеграм-канал "Право имеют" паведаміў 27 чэрвеня што затрыманыя верагодна Леанід і Антаніна Церабей.

Адрас утрымання: Турма № 1. 230023, г. Гродна, вул. Кірава, 1

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»