Леанід Астапенка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата вызвалення: 20 кастрычніка 2023

Суддзя: Новікава Валянціна

Мазыр: закрыты суд па справе за каментар пад фота міліцыянта

У судзе Мазырскага раёна 19 студзеня 2022 года вынесены прысуд па крымінальнай справе Леаніда Леанідавіча Астапенкі, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Валянціна Новікава.

Ад самага пачатку судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму інфармацыі па справе пакуль не багата. Абвінавачаны ў 2021 годзе ў сацыяльных сетках пакінуў каментар, які абразіў супрацоўніка міліцыі з Ганцавіч. Астапенка, які працаваў ў Расіі, вярнуўся дадому ў адпачынак. Яго неадкладна затрымалі, а па месцы жыхарства правялі некалькі ператрусаў.

На папярэднім судовым пасяджэнні прадстаўнік абвінавачання запатрабаваў для Леаніда Астапенкі два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Суд пастанавіў пакараць Астапенку абмежаваннем волі ва ўстанове адкрытага тыпу тэрмінам на паўтара гады. Ён таксама павінен кампенсаваць пацярпеламу маральную шкоду ў памеры 1 000 рублёў. Тэлефон, як сродак здзяйснення злачынства, канфіскаваны ў даход дзяржавы.

Адбываў пакаранне ў ПУАТ № 55

Па падліках праваабаронцаў выйшаў на волю восенню 2023 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»