Лявон Халатран
Валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, асуджаны на 2 гады "хіміі"
Дата нараджэння: 27 сакавіка 1986
Дата затрымання: 11 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Лявон Аляксандравіч Халатран - валанцёр штаба Віктара Бабарыкі, кіраўнік Ruin Bar Ok16.
11 жніўня Лявон выйшаў са сваёй кватэры на вуліцы Гая і дагэтуль туды не вярнуўся. Яму выставілі абвінавачванне па ч.2 арт. 293 КК РБ (удзел ў масавых беспарадках). Некалькі дзён блізкім Лявона нічога не было вядома пра яго месцазнаходжанне. 14 жніўня яго адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе і накіравалі на медыцынскую экспертызу ва ўпраўленне Следчага камітэта. Сям'я і сябры бачылі, як Лявон заходзіў у будынак і былі гатовыя яго сустрэць, але ўстанова зачынілася, а Лявона так і не выпусцілі. Праз некалькі гадзін стала вядома, што меру стрымання змянілі на ізалятар. 9 кастрычніка была верагоднасць, что Халатрана адпусцяць пад асабістае даручальніцтва, але гэтага не адбылося.
Пазней артыкул перакваліфікавалі на ч. 1 арт. 342 КК (групавыя дзеянні, груба парушаючыя грамадскі парадак). Тэрмін утрымання пад вартай працягнуты да 11 студзеня 2021 года.
19 лютага асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.
Хроніка з судоў:
![]()
"Здагадкі не могуць з'яўляцца падставай для прысуду!" Што сказаў у апошнім слове Лявон Халатран
![]()
Для Лявона Халатрана пракурор запрасіў два гады абмежавання волі
![]()
У Мінску судзяць палітвязня Лявона Халатрана
У Лявона ёсць трохгадовы сын Мікі. Бацька дасылае яму ілюстраваныя казкі з СІЗА.
Ліст сыну:
Мікі, прывітанне. Гэты хамелеон вельмі галодны. Дапамажы яму з'есці жука! А потым пагладзь па пузіку. Ён добры. Памятаеш, як хамелеоны змяняюць колер і як хаваюцца?
Тата цябе вельмі любіць і сумуе. Дапамагай маме і абавязкова чысці зубы. Тата.
![]()
Кіраўнік ОК16 Лявон Халатран шле сыну малюнкі з СІЗА
Кіраўнік руін-бара ОК16 і валанцёр штаба Віктара Бабарыка Лявон Халатран, які знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, дасылае сыну малюнкі і казкі. Яго жонка, беларуская спявачка IVA SATIVA, апублікавала частку з іх у Instagram мужа.
![]()
«Дубасілі па галаве, прыгаворваючы «чарнадупы». Гутарка з жонкай палітвязня Лявона Халатрана пра выхаванне сына без бацькі і ратаванне творчасцю