Ларыса Танкашкур
Былая палітзняволеная
Дата нараджэння: 30 студзеня 1970
Дата затрымання: 30 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 179 Крымінальнага кодэкса — Незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці
Вынік суда: 3 месяцы
Від пакарання: арышт
Дата вызвалення: 29 верасня 2021
Суддзя: Ліннік Таццяна
Справы: Пратэсты Мінск
Ларыса Іванаўна Танкашкур — паштальёнка з Мінску, якая перадала адміністратару Telegram-чату "Лебяжий 97%" асабістыя звесткі супрацоўнікаў органаў унутраных справаў, якія яна ўзяла з картатэкі падпісчыкаў выдання МУС "На страже".
Дзеянні жанчыны былі кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 179 Крымінальнага кодэкса (незаконны збор і распаўсюд звестак аб прыватным жыцці, якія складаюць асабістую ці сямейную тайну іншай асобы, без яго згоды, якія пацягнулі прычыненне шкоды правам, свабодам і законным інтарэсам пацярпелых).
На судзе Ларыса Танкашкур прызнала віну часткова: яна прызнала, што распаўсюджвала дадзеныя, але не прызнала, што рабіла гэта з ідэалагічнай і палітычнай непрыязнасці або з помсты.
22 студзеня 2021 г. ёй прысудзілі тры месяцы арышту. 30 чэрвеня Ларыса пачала адбываць тэрмін, 29 верасня выйшла на волю.
У лістападзе 2022 г. стала вядома, што жанчыну ізноў затрымалі. Паводле праўладных Telegram-каналаў, адразу пасля вызвалення Танкашкур даслала дадзеныя свайго суддзі і пракурора ў "Чорную Кнігу Беларусі". Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 17 лістапада жанчыну прызналі вінаватай у "дробным хуліганстве" паводле арт. 19.1 КаАП і арыштавалі на 14 сутак.
"Пустая трата дзяржаўных грошай". Паштарка, якую пакаралі за публікацыю адрасоў міліцыянтаў, распавяла пра свой арышт
Паштальёнку, якая перадала ў Telegram-чат звесткі дзясяткаў міліцыянтаў, асудзілі на 3 месяцы арышту
У Мінску судзяць паштальёнку, якая перадала ў Telegram-чат дадзеныя дзясяткаў міліцыянтаў