Ларыса Нікалаева

Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)

Дата затрымання: 23 лютага 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Скуратовіч Ала

Пракурор: Саковіч Аксана

Справы: Пратэсты Мінск

Ларыса Нікалаева — выхавацельніца ў дзіцячым садку, яе абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса за «перашкоду ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме, працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме» за раздрукоўку 16 улётак з сайта xx2022.org з агітацыяй за «два крыжыкі» на бюлетэнях на рэферэндуме.

Ларыса Уладзіміраўна захоўвала іх у стале на працы ў дзіцячым садку, але на яе напісалі данос і жанчыну затрымалі. Больш за месяц Нікалаеву ўтрымлівалі за кратамі, дзе яна і сустрэла сваё 60-годдзе. Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Аксана Саковіч.

Выхавацельніцу асудзілі да трох гадоў «хатняй хіміі» за 16 раздрукаваных улётак пра «два крыжыкі» на рэферэндуме

У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 4 красавіка да трох гадоў «хатняй хіміі» асудзілі 60-гадовую выхавацельніцу ў дзіцячым садку Ларысу Нікалаеву. Яе абвінавацілі па ч. 2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса за «перашкоду ажыццяўленню права на ўдзел у рэферэндуме, працы Цэнтральнай камісіі Рэспублікі Беларусь па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, камісій па рэферэндуме» за раздрукоўку 16 улётак з сайта xx2022.org з агітацыяй за «два крыжыкі» на бюлетэнях на рэферэндуме. Ларыса Уладзіміраўна захоўвала іх у стале на працы ў дзіцячым садку, але на яе напісалі данос і жанчыну затрымалі. Больш за месяц Нікалаеву ўтрымлівалі за кратамі, дзе яна і сустрэла сваё 60-годдзе. Справу разглядала суддзя Ала Скуратовіч, дзяржабвінавачванне падтрымлівала Аксана Саковіч.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»